BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Галоўнае – суверэнітэт Беларусі, яе роля ў перамір’і і вызваленне палітвязняў”

Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі прыме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, дзе мае намер прыцягнуць увагу да крытычнага становішча Беларусі.

Палітык пералічыў ключавыя пытанні, якія плануе агучыць падчас мерапрыемстваў канферэнцыі:

– Самая галоўная задача – гэта дамагчыся таго, каб пра Беларусь памяталі ў мірным працэсе па Украіне, каб нашы інтарэсы былі ўлічаныя сыходзячы з таго, што менавіта падкантрольная пуціну Беларусь стала месцам для пачатку агрэсіі супраць Украіны. І другая тэма – гэта рэальная пагроза нашай незалежнасці, нашай дзяржаўнасці. На сёння мы бачым, што дыстанцыя паміж Беларуссю і краінамі Еўропы значна вырасла. І пытанне таксама вызвалення палітычных зняволеных. Гэта тая праца, якую вяду разам з Вольгай Гарбуновай і Таццянай Хоміч.

Вядома, што лідар Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўнік АПК Вадзім Кабанчук прымуць удзел у канферэнцыі, якая пройдзе 14–16 лютага. Афіцыйныя прадстаўнікі Менска не запрошаныя. Таксама чакаецца першая з 2022 года сустрэча прадстаўнікоў Расеі і Украіны.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя