BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Галоўнае зло для Лукашэнкі – назіральнікі і журналісты”

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, былы амбасадар, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы палітвязень Беларусі, вязень сумлення Андрэй Саннікаў лічыць, што шанец перамогі беларусаў над дыктатурай не гвалтоўным метадам быў у 2010 годзе. Але перапужаны Лукашэнка даў дазвол страляць у людзей нават не гледзячы на прысутнасць замежнікаў.

Кажа Андрэй Саннікаў:

–  Шанец быў вялікі, але настолькі напалоханы быў Лукашэнка, што ўпершыню, седзячы ў бункеры, ён аддаў загад ужываць сілу ў дзень выбараў. Раней гэтага не было, ён чакаў, пакуль з’едуць назіральнікі і пакуль з’едуць журналісты. Гэта галоўнае для яго зло –   назіральнікі і журналісты.

Паводле Андрэя Саннікава, найбольшыя магчымасці для перамогі былі страчаныя ў 2020 годзе, калі масава паўстаў народ.  Цяпер змены ў Беларусі будуць хутчэй за ўсё залежаць ад зменаў у краінах вакол Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя