BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ганна Канапацкая: незалежны кандыдат ці частка сістэмы Лукашэнкі?

У Беларусі адбываюцца так званыя «выбары» прэзідэнта. На гэты раз няма ніводнага незалежнага кандыдата. Адзіны, хто спрабуе сябе такім пазіцыянаваць, – Ганна Канапацкая, але відавочна, што гэта праект улады.

Кажа былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі 2010 года Віталь Рымашэўскі:

– У палітычнай актыўнасці яна, безумоўна, у Беларусі ніякая не незалежная. Усе кандыдаты, якія вылучаны беларускімі ўладамі, яны з’яўляюцца спарынг-партнёрамі Аляксандра Лукашэнкі, усе без выключэння. Тое, што сярод іх ёсць кандыдаты, якія выказваюць прадэмакратычныя пазіцыі, я думаю, што гэта добра. Нашмат горш было б, як у Паўночнай Карэі, калі там зусім адна лінія партыі.

Кажа спікерка КР Анжаліка Мельнікава:

– Мы з вамі разумеем, з кім мы маем справу. Лукашэнка проста паддобрываецца да Захаду. Я проста ўпэўненая, што па пятах у яе ходзіць КДБ, які даводзіць, што казаць, як казаць. Яны нават нашыя тэзы бяруць, усе нашыя выказванні. Усе хочуць нацыянальнага дыялогу. Але як можа быць нацыянальны дыялог з Лукашэнкам. Лукашэнка павінен быць у турме. Беларус з беларусам дагаварыцца.

На думку абодвух спікераў, беларусам у выгнанні неабходна гуртавацца і працаваць з новымі аўдыторыямі, каб пашыраць салідарнасць, узаемападтрымку і ўключаць новых актывістаў і зацікаўленых у справу адбудовы незалежнасці Беларусі пасля падзення ўлады рэжыму Лукашэнкі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя