
«Дыктатура не бывае вечнай. І мы дачакаемся яе канца. Толькі хочацца, каб галоўны карнік быў пакараны судом за свае злачынныя дзеянні», – гаворыць прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна:
-Я то жадаю, каб ён пасядзеў яшчэ. Я хацела б, каб мы маглі паглядзець яму ў вочы, плюнуць у твар, калі хто не стрымаецца. Але рэальна, я хачу, каб ён пабачыў тое, што ён нарабіў.
Па словах Ганны Красулінай, Кабінет мае планы паводле розных сітуацый, ёсць напрацоўкі экспертаў. Кабінет гатовы выслухаць кожнага, у каго ёсць што прапанаваць, і лічыць, што апазіцыі трэба аб´ядноўвацца для агульнай барацьбы з рэжымам:
– На самыя розныя сцэнары ёсць напрацоўкі экспертаў. Планы ёсць. План “Перамога” таксама застаецца. І застаецца Белпол, і застаюцца на нашым баку былыя прадстаўнікі сілавых структураў Беларусі. І мы, канешне, спадзяемся вельмі на тое, што ў гэты момант і астатнія таксама вельмі хутка пяройдуць на бок дабра, на бок справядлівасці.
Паводле Ганны Красулінай, зараз вельмі цяжкае становішча. Кожнаму беларусу хочацца імгненных вынікаў. Але сітуацыя ў свеце настолькі складаная, што не дае пакуль шанцу для Беларусі на імгненны вынік.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






