BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарбунова патрабуе ад міжнароднай супольнасці накіраваць экспертаў у калоніі Беларусі

Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова, каментуючы смерць палітвязня Ігара Ледніка, падкрэсліла неабходнасць умяшальніцтва міжнароднай супольнасці.

«Хачу спытаць у міжнароднай супольнасці. Мы б’ём ва ўсе званы! Людзі паміраюць! Пятая нам вядомая смерць. Чаму вы яшчэ не наведалі турмы рэжыму? Чаму яшчэ не накіравалі ў Беларусь экспертныя камісіі? Ці знойдзецца хтосьці сумленны і смелы, хто возьме трубку і пачне гэтую размову? Спытайце ў іх, нарэшце, што яны хочуць за нашых людзей, за палітзняволеных!» – заявіла Вольга Гарбунова.

Палітвязень Ігар Леднік памёр у калоніі на 64-м годзе жыцця. Прычынай смерці стала спыненне сэрца. Медыкі спрабавалі яго рэаніміраваць, аднак беспаспяхова. Ігар Леднік памёр у Менскай раённай больніцы, куды быў дастаўлены з Бабруйскай калоніі.