3 сакавіка 2026 года ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі прайшоў трэці па ліку Belarus Cross-Party Forum «8+100». Форум сабраў прадстаўнікоў дзевяці беларускіх дэмакратычных партый, якія былі ліквідаваныя рэжымам Лукашэнкі, але працягваюць сваю дзейнасць, дзякуючы прыхільнасці чальцоў і падтрымцы дыяспары. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя праблемы і магчымасці міжнароднай падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі.

Еўрадэпутат, кіраўніца дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўска падкрэсліла:
– Гаворым пра складаныя справы, але важныя, важныя для вызваленых палітычных вязняў, якія не атрымліваюць у Еўразвязе належнай падтрымкі. Многія сутыкаюцца з праблемамі эвентуальнай дэпартацыі, так гэта трэба называць, да краін, у першую з якіх патрапілі пасля вызвалення.
Асобная ўвага на Форуме была нададзена неабходнасці абароны правоў тых, хто пацярпеў за актыўную грамадзянскую пазіцыю, а таксама падтрымцы грамадзянскай супольнасці і сем’яў палітычных зняволеных.
На Форуме адзначалася, што адзінства і дзейнасць беларускіх партый з’яўляецца ключавым рэсурсам для будучых перамен у Беларусі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






