BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Генадзь Манько: Магчымае ўцягненне Беларусі, як тэрыторы, у тэатр ваенных дзеянняў

Выбары ў Злучаных Штатах Амерыкі цяпер могуць змяніць сітуацыю з вайной ва Украіне. У гэтым перакананы кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько.

Фота: скрыншот відэа з ютуб-канала Беларускага інфармацыйнага цэнтра

Ён падзяліўся сваім досведам знаходжання на ўкраінскай тэрыторыі ды распавёў, чаму ваенны стан такі лёсавызначальны, у тым ліку, для Беларускай Дзяржавы:

-Сітуацыя, насамрэч, вельмі складаная. Зараз адбываюцца агульнасусветныя падзеі. Я лічу, што з пачаткам агрэсіі і пачаткам вайны 8 жніўня 2008 года ў Грузіі адбыўся пэўны пералом, то бок, былі парушаныя ўсе дамоўленасці пасляваенныя – Ялцінскія, Патсдамскія, пачаўся новы перадзел свету. РФ вырашыла, што яна поўная сіл і рашучасці і ёй не патрэбная ніякая міжнародная супольнсць, міжнароднае права.

РР: Як Вам падаецца, гэтая вайна ідзе да завяршэння ці наадварот, да пашырэння, і чаму?

Генадзь Манько: Зараз галоўным фактарам будуць выбары ў ЗША. Прынятае рашэнне павялічыць НАТА з 82 да 131 брыгады. Яны павялічваюць амаль у 5 разоў сваю сістэму СПА, тэхнічна пераўзбойваюць. Гэта гаворыць пра тое, што магчымае пашырэнне. І я мяркую, што цалкам магчымае ўцягненне і Беларусі, як тэрыторы, у тэатр ваенных дзеянняў. Мы стаім на мяжы сур’ёзных падзей. Я лічу, што асноўным трыгерам могуць быць выбары ў ЗША.  

Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе 972-гі дзень. Расея працягвае атакаваць украінскі бок ударнымі дронамі. Па-ранейшаму актуальнае пытанне перамоўнага працэсу.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя.