24 лютага прайшло чарговае паседжанне КР. На пасяджэнні было вынесена на агульнае галасаванне пытанне аб прызначэнні новага старшыні Камісіі па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы.

Сябра Камісіі і былы кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве, бізнесмен і былы разведчык Генадзь Манько прапанаваў сваю кандыдатуру, адзначаючы, што адной з галоўных задач стане падрыхтоўка візіту Святланы Ціханоўскай у Кіеў вясной 2026 года:
-Рыхтуецца паездка, сустрэча. Яна актуальная, дакладнай даты няма. Першы кірунак– гэта грамадзянскі, які тычыцца ўсіх грамадзянскіх пытанняў беларусаў на тэрыторыі Украіны. І ўсё, што тычыцца ўзаемаадносін Украіны з дэмсіламі. І другая тэма тычыцца ваяроў і агульнай рэгіянальнай бяспекі. Высокая верагоднасць, што ў бліжэйшы час пройдзе сустрэча.
Галасаванне па кандыдатуры старшыні Камісіі па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы пройдзе на працягу бліжэйшага тыдня. Раней камісію ўзначальваў былы добраахвотнік Аляксандр Клачко, які па ўласным жаданні пакінуў пасаду.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






