У кастрычніку Генасамблея ААН разгледзіць даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Даклад «Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі» ўнёс генеральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш на разгляд 79-й сесіі Генеральнай асамблеі арганізацыі, піша «Позірк».
Яго падрыхтавала спецыяльная дакладчыца па Беларусі Анаіс Марэн.
Спецдакладчыца прыходзіць да высновы, што Беларусь «не падтрымлівае з адпаведнымі міжнароднымі органамі і механізмамі эфектыўнага і невыбарчага ўзаемадзеяння ў сувязі са становішчам у галіне правоў чалавека ў краіне».
Марэн падкрэслівае «хранічную адсутнасць узаемадзеяння па некаторых пытаннях» і прапануе беларускаму ўраду і іншым зацікаўленым бакам рэкамендацыі па паляпшэнні сітуацыі.