Генеральная дакладчыца Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па палітвязнях у Еўропе Азадэ Райхан падрыхтавала інфармацыйную запіску да вясенняй сесіі ПАСЕ, якая адбываецца ў Страсбургу 7–11 красавіка. У ёй гаворыцца, што сітуацыя з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі і Расіі «застаецца вельмі трывожнай».

Фота: focus.ua
Дакладчыца адзначыла, што ва ўмовах шырокага пераследу праваабаронцаў і палітычных апанентаў «абодва таталітарныя рэжымы пераследуюць таксама актывістаў, журналістаў, юрыстаў і арганізацыі грамадзянскай супольнасці праз адвольныя затрыманні, палітычна матываваныя абвінавачванні, гвалт і заканадаўчыя абмежаванні».
Беларусь і Расея працягваюць выкарыстоўваць крымінальнае права, антыэкстрэмісцкія меры і контртэрарыстычныя рамкі «для падаўлення іншадумства і знішчэння таго, што засталося ад незалежнай грамадзянскай супольнасці».
вясна






