Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заклікаў Захад “зрабіць больш, чым проста дазволіць Украіне ваяваць”. Такая заява прагучала на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы Рутэ з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам на фоне пагрозы таго, што адміністрацыя новаабранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа спыніць падтрымку Украіны, паведамляе unian.net.
“Мы павінны падтрымліваць сілу нашага трансатлантычнага альянсу. Непасрэдным выклікам, які стаіць перад намі, з’яўляецца падтрымка Украіны”, – прыводзіць яго словы Le Monde.
Рутэ падкрэсліў, што Украіна “рыхтуецца да самай цяжкай зімы” з пачатку расейскага ўварвання ў лютым 2022 года.
“Мы павінны зноў узяць на сябе абавязацельства прытрымлівацца курсу вайны, і мы павінны рабіць больш, чым проста падтрымліваць Украіну ў змаганні. Мы павінны павысіць цану для Пуціна і яго аўтарытарных пагроз, даўшы Украіне падтрымку, неабходную для змены траекторыі канфлікту”, – цытуе яго Reuters.
Пры гэтым ён адзначыў, што супрацоўніцтва Расеі з Кітаем, Іранам і Паўночнай Карэяй пагражае Еўропе і Інда-Ціхаакіянскаму рэгіёну.