BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Генконсульствы Беларусі адкрыюць яшчэ ў 4 гарадах Расеі

Міністэрства замежных спраў Беларусі ўзгадніла адкрыццё генконсульства ва Уфе, заявіў 25 лістапада кіраўнік уфімскага аддзялення амбасады Беларусі ў Расеі Артур Карповіч,  паведамляюць  башкартастанскія СМІ.

Дата адкрыцця консульства пакуль невядомая. Раней з’явілася інфармацыя, што ў 2025 годзе ў расейскіх гарадах з’явіцца некалькі консульстваў Беларусі. Так, генконсульства ў Ніжнім Ноўгарадзе плануюць адкрыць да 1 сакавіка 2025 года, у Калінінградзе — да 1 чэрвеня, а ва Уладзівастоку — да 1 верасня.

Летась генконсульствы Беларусі ў Расеі стварылі ў Санкт-Пецярбургу і Екацярынбурзе. Сёлета таксама запрацавала генконсульства Беларусі ў Растове-на-Доне — прычым гэта консульская акруга ўключае акупаваныя Расеяй Крым, часткі Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны. Тым часам у Беларусі генеральныя консульствы Расеі адкрылі ў Берасці і Гародні.