BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гено Тэбідзе: Апазіцыя ведала, што гэта можа чакаць Грузію

Некалькі дзён таму працэс інтэграцыі Грузіі ў Еўразвяз прыпынілі. Таксама ЕЗ замарозіў 30 мільёнаў еўра, прызначаных на падтрымку Грузіі ў сферы абароны.

Пра гэта журналістам на міжнароднай канферэнцыі, якая адбывалася ў Тбілісі, паведаміў амбасадар Еўразвязу ў Грузіі Павел Герчыньскі. Яе пацвердзілі як грузінскія, так і еўрапейскія СМІ.

Грузінскі апазіцыйны палітык, кіраўнік партыі “Лело” па Аджарыі Гено Тэбідзе, так каментуе гэту навіну:

– Мы, апазіцыя, пра гэта казалі ўладзе, што яны не павінны былі дапусціць тое, што яны дапусцілі. Яны прынялі “расейскі” закон, а грузінскі народ гэта максімальна апратэставаў. Бачна, што яны максімальна стараюцца, каб мы адышлі ад цывілізацыі, ад нашых партнёраў – амерыканцаў і еўрапейцаў.

Па словах палітыка апазіцыя рыхтуецца да выбараў, што будуць у кастрычніку:

– Акрамя гэтага яны пачалі агрэсіўна выказваць абвінавачванні ў адносінах да нашых партнёраў, якія дапамагалі нам у рэформах і ўзмацненні нашай арміі. Грузінскі народ гэта добра бачыць, што Будзіна Іванішвілі прыехаў, каб выканаць задачу, якую даў Пуцін і Крэмль. Мы гэтага не дапусцім.

Палітык упэўнены, што на выбарах у парламент апазіцыя аб’яднаецца ў некалькі вялікіх блокаў- кааліцый, каб супрацьстаяць і перамагчы партыю «Грузінская мара», якая зараз займае большасць у парламенце.

Беларускае Радыё Рацыя