BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Генпракурор Швед падняў у Арменіі пытанне выдачы беларусаў

Пытанне выдачы беларусаў, абвінавачаных і асуджаных па крымінальных справах, падняў у Ерэване генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на сустрэчы з армянскай калегай Аннай Вардапецян, паведамляе прэс-служба ведамства.

Фота: t.me/prokuraturabelarus

Паведамляецца, што бакі «абмеркавалі пытанні надання ўзаемнай праўнай дапамогі ў крымінальных справах», а таксама абмяняліся досведам «арганізацыі пракурорскага нагляду ў асобных сферах».

Генеральная пракуратура Арменіі ў сваім паведамленні пра візіт Андрэя Шведа абмеркаванне тэмы выдачы грамадзян Беларусі не ўзгадала. Дэлегацыя Беларусі прыбыла ў Ерэван для ўдзелу ў 34-м пасяджэнні Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў краінаў СНД.