21 чэрвеня ў Варшаве пройдзе круглы стол «Сход неабыякавых». Мэта круглага стала – пошук стратэгічных рашэнняў у сучасных умовах сусветнага і беларускага палітычнага крызісу, умацаванне даверу і пытанне лідарства, а таксама вызначэнне сумесных крокаў дзеля будучыні Беларусі.

Гаворыць адзін з суарганізатараў круглага стала, сустаршыня партыі БХД Георгій Дзмірук:
– Гэта не нейкае мерапрыемства, якое нехта арганізуе, гэта робіцца за свае грошы групай ініцыятараў, якія бачаць вызначаныя праблемы, якія хочуць пагаварыць па беларускай тэматыцы пра праблемы, якія існуюць. Таму запрошаныя ўсе беларусы. Запрашаем усіх, у тым ліку і прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай. Было б добра, каб і Антон Раднянкоў да нас прыйшоў бы ці іншыя палітычныя ці каляпалітычныя фігуры.
Для ўдзелу ў «Сходзе неабыякавых» патрэбна зарэгістравацца тут.
Мерапрыемства пройдзе 21 чэрвеня з 9.00 да 17.00. Месца падзеі стане вядома за два дні перад 21-м.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з асабістага архіву Георгія Дзмітрука






