BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Георгій Дзмітрук: Гэта важная падзея для хрысціянскага свету

У Ватыкане новы Папа – амерыканец Роберт Прэво, які ўзяў імя Леў XIV. Першыя словы пантыфіка «мір вам усім» даюць надзею, што ён будзе абараняць мір, кажа сустаршыня партыі БХД, святар месіянер Георгій Дзмітрук:

– Гэта словы Хрыста, калі ён прыйшоў да сваіх вучняў і сказаў ім: «Мір вам». Гэта той запавет, які даў Ісус сваім паслядоўнікам. Таму мне вельмі хацелася б, каб у сваёй дзейнасцю ён кіраваўся перадусім словамі і запаветамі Ісуса Хрыста, які ён пакінуў пасля сябе. І мы верым, што калі чалавек такога ўзроўню заяўляе, то ён гэта і будзе несці. Мы ацэньваем гэта як вельмі важнае дасягненне для хрысціянскага свету – мір, які нам сёння усім так патрэбны.

Паводле Георгія Дзмітрука, кардыналы даверылі Папу Льву XIV місію весці Царкву шляхам веры, надзеі і любові.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя