Нам патрэбны нацыянальны лідар, які можа аб’яднаць усе беларускія палітычныя сілы, – такое меркаванне ў нашым эфіры выказаў сустаршыня Партыі БХД – Георгій Дзмітрук:
– Нам патрэбны нацыянальны лідар, які мог бы заняцца гэтым. Не раз’яднаннем, не стварэннем сваіх палітычных структур, не імітацыяй рэальнай салідарнасці, а менавіта аб’яднаць нас усіх – і палітыкаў, і тыя структуры, якія займаюцца праблемамі вызвалення Беларусі, каб яны маглі б правесці тую работу, каб нас аб’яднаць, каб у выпадку вяртання ў Рэспубліку Беларусь, а я ў гэта веру глыбока, каб мы выступілі адзіным фронтам. На жаль, гэтага зараз няма.

На думку палітыка, пасля электаральнай кампаніі 2025 года няма акрэсленасці ў паўнамоцтвах Святланы Ціханоўская, а выбар нацыянальнага лідара ва ўмовах эміграцыі мог бы адбыцца, да прыкладу, на ўзроўні палітычных партый.
Беларускае Радыё Рацыя