BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Георгій Дзмітрук: Праца з’езда была вельмі прадуктыўнай

У Варшаве 10-га лютага прайшоў з’езд партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі – першай партыі, якая згуртавалася ў эміграцыі і заявіла пра сябе.

З госцем Беларускага Радыё Рацыя, сустаршынём партыі БХД Георгіем Дзмітруком мы абмяркуем пэўныя моманты, якія вырашаліся на з´ездзе.

РР: Наколькі вы задаволеныя праведзеным мерапрыемствам?

Георгій Дзмітрук: Усё прайшло добра, як планавалася. І мне вельмі спадабалася, што прыехала шмат дэлегатаў. Яны знайшлі час, каб завітаць да нас. Гэта патрэбна нам, беларусам, хрысціянскім дэмакратам, якія апынуліся па-за межамі Беларусі.

РР: Усе рабочыя моманты вырашаныя?

Георгій Дзмітрук: Так, усё што запланавалі, мы зрабілі. Прынялі ўсе рэзалюцыі, заявы і прынялі ўсе рашэнні, якія планаваліся. Дзякуй усім за падтрымку, дзякуй за тое, што праца была вельмі прадуктыўная, не было скандалаў, людзі працавалі.

РР: Вы прынялі рэзалюцыю, партыя будзе працаваць на карысць крокаў Беларусі ў Еўрапейскую зону і НАТА. Тым не менш, вы ж Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, зброя якой – вера ў Хрыста, вашая настольная кніга – Біблія. Гэта не супярэчыць вучэнню Хрыста?

Георгій Дзмітрук: Не. Бяспека чалавека  і народа – гэта першая каштоўнасць, якая ёсць. Таму мы мусім рабіць усё, каб абараніць беларускі народ ад знешняга ворага.  

РР: На з’ездзе вы выключылі чатырох сябраў БХД з партыі. Які ваш настрой адносна гэтай працэдуры і гэтых людзей?

Георгій Дзмітрук: Заўсёды гэта непрыемна рабіць. Бо доўгі перыяд мы вельмі добра камунікавалі. Але ж, трэба сказаць, ні спадар Рымашэўскі, ні спадарыня Кавалькова, ні спадар Садоўскі, ні спадар Аксёнаў не пайшлі на кантакт. Я іх запрашаў на справаздачную канферэнцыю, каб вырашыць некаторыя пытанні, але яны праігнаравалі. Канешне, гэта непавага да нас, да з’езда. Мы павінны былі прыняць рашэнне і мы гэта зрабілі. Гэта непрыемна, але гэта неабходна.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя