Германія і Украіна падпісалі пагадненне на суму 5 мільярдаў еўра на ваенную падтрымку ўкраінскіх Узброеных Сіл. Гэта дазволіць украінцам умацаваць сваю ваенную і абаронную прамысловасць, паведамляе польскае выданне Інтэрыя.
Пакет дапамогі ўключае ў сябе шырокую падтрымку ўкраінскага абароннага сектара. Ён фінансуе закупку боепрыпасаў, сумесную вытворчасць сістэм узбраення, падтрымку ўкраінскай абароннай прамысловасці і значны пакет супрацьпаветранай абароны.
Акрамя таго, сродкі будуць накіраваныя на распрацоўку сістэм узбраення далёкага радыусу дзеяння, першыя вынікі якіх будуць бачныя ўжо праз некалькі тыдняў, а таксама на фінансаванне сістэмы камандавання і сувязі ўкраінскай арміі, у тым ліку на пакрыццё значнай часткі выдаткаў на выкарыстанне сеткі Starlink – ключавой для ваенных аперацый Украіны.
Пагадненне таксама прадугледжвае інфраструктурную падтрымку, такую як фінансаванне рамонтных прадпрыемстваў ва Украіне, у тым ліку, магчыма, сэрвіснага цэнтра Rheinmetall, і пастаўкі медыцынскага абсталявання.
Беларускае Радыё Рацыя






