
Германія аднавіла выдачу гуманітарных віз для беларусаў. Пра гэта паведаміў Офіс Святланы Ціханоўскай. Дарадца па прававых пытаннях Ціханоўскай Леанід Марозаў апублікаваў адпаведную заяву:
«Мы вітаем рашэнне Германіі аднавіць выдачу гуманітарных віз для беларусаў. Безумоўна, беларускія дэмакратычныя сілы і Офіс Святланы Ціханоўскай адразу адрэагавалі, калі прыём заяў быў прыпынены. Мы вялі працу з нашымі нямецкімі партнёрамі, уздымалі гэтую праблему на ўсіх узроўнях — і сёння бачым вынік гэтых намаганьняў”
Ён адзначыў, што магчымасьць гуманітарнага прыёму ў Германіі літаральна змяняе лёсы людзей, вяртае ім надзею і пачуццё абароненасці. “Германія застаецца вернай сваім каштоўнасцям і гатовай дапамагаць тым, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю. Гэта сапраўды вялікае праяўленне чалавечай і палітычнай салідарнасьці», – гаворыцца ў заяве дарадцы Ціханоўскай.
Пра тое, што Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз, якія атрымлівалі і беларусы, стала вядома 24 ліпеня сёлета.






