BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Германія паскорана ўзмацняе войска

Паколькі адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа спрабуе дасягнуць пагаднення пра спыненне вайны ва Украіне, якое можа аказацца больш выгадным для Масквы, чым для Кіева, еўрапейцы ўпершыню за шмат гадоў засяроджваюцца на ўласнай ваеннай моцы, і асабліва гэта прыкметна ў Германіі, піша CNN.

Адзначаецца, будучы канцлер Фрыдрых Мерц вырашыў, што для Нямеччыны прыйшоў час інвеставаць у сваё войска на такім узроўні, якога не было з часоў халоднай вайны.

Выданне нагадала, што Нямеччына правяла маштабную рэформу канстытуцыйнага даўгавога абмежавання, адкрыўшы доступ да фінансавання на мільярды еўра. Па адной з мадэляў, прадстаўленых CNN, на працягу 10 гадоў Нямеччына, выдаткоўваючы 3,5% ВУП, можа прыцягнуць каля 600 мільярдаў эўра (652 мільярда даляраў).

“Мерц і яго кааліцыя павінны паскорыць гэты працэс… Цяпер ідзе вялікая канкурэнцыя сусветных дзяржаў, і цвёрдая сіла з’яўляецца валютай міжнароднай палітыкі”, – адзначыў старэйшы навуковы супрацоўнік Нямецкага фонду Маршала Судха Дэвід-Вілп.