Германія перакінула знішчальнікі Eurofighter у Польшчу на фоне сумесных вучэнняў Расеі і Беларусі, якія маюць хутка адбыцца.

Як піша BILD, пяць самалётаў прыбылі на авіябазу Менск-Мазавецкі і ўжо сёння, 5 жніўня, пачнуць патруляванне паветранай прасторы NATO, адсочваючы актыўнасць Расеі на ўсходнім флангу Альянсу.
Прадстаўніца люфтвафэ распавяла, што перадыслакацыя нямецкіх знішчальнікаў у Польшчу адбываецца ўпершыню.
У бундэсверы назвалі аперацыю “выразным сігналам салідарнасці” і ўкладам у стрымліванне магчымых пагроз.
Нямецкія знішчальнікі ў Польшчы змогуць “у самыя кароткія тэрміны адрэагаваць на магчымыя парушэнні паветранай прасторы”, заявілі ў Мінабароны Германіі. Як піша выданне, знішчальнікі прабудуць у Польшчы як мінімум да 3 верасня.
Беларускае Радыё Рацыя






