З 1 студзеня 2025 года Германія прыпыніла дзеянне пагаднення з Беларуссю аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання адносна падаткаў на даходы і маёмасць. Гэтае рашэнне стала адказам на дзеянні Беларусі, якая раней, 1 чэрвеня 2024 года, прыпыніла рэалізацыю асобных палажэнняў гэтага пагаднення з Германіяй, Польшчай ды іншымі краінамі ЕС.

Сітуацыю каментуе дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў:
– Нямеччына юрыдычна робіць усё правільна, таму што адзін бок адмовіўся ад сваіх абавязацельстваў. Але ні для адной з бакоў, ні для адной з краін гэта не будзе плюсам дакладна. Беларусь яго адмяніла ў рознабаковым парадку палітычна і юрыдычна, гэта парушэньне той жа Венскай канвэнцыі аб праве міжнародных дамоваў 1969 году. Гэта цяжка зразумець, навошта гэта робяць. Але гэта дакладна ўскладняе жыццё не рэжыму беларускаму самому, а дробным элітам, сярэднім прадпрымальнікам і проста грамадзянам Беларусі, так, гэта ўскладняе.
Ужо, умоўна, беларускаму рэжыму нецікава, дзе яны там знаходзяцца і што ў іх там ёсьць. Ім цікава, што засталося ў Беларусі з гэтага што там займець.
Леанід Марозаў рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія пражываюць і працуюць за мяжой, сабраць і захаваць дакументы, якія пацвярджаюць выплату падаткаў у краінах іх знаходжання, каб пазбегнуць магчымых прэтэнзій з боку падатковых органаў пры вяртанні ў Беларусь. Пры гэтым, беларусы плацяць падаткі толькі ў тых краінах ЕЗ, дзе яны ўвесь час жывуць і працуюць.
Беларускае Радыё Рацыя






