Уцечка паказвае, што Германія не толькі не пастаўляе Taurus Украіне, але толкам і не абмяркоўвала гэта.

У Германіі – вялізарны скандал. Канцлер Олаф Шольц заявіў, што Германія расследуе «вельмі сурʼёзную ўцечку».
Напярэдадні расейская прапагандыстка Маргарыта Сіманьян апублікавала аўдыязапіс, на якім, як сцвярджаецца, генерал і некалькі афіцэраў Вайскова-паветраных сіл Германіі рыхтуюцца да нарады па ракетах Taurus.
Фота: news.am






