BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Германія вырашыла значна павялічыць дапамогу Украіне

Германія прыняла “гістарычнае” рашэнне аб павелічэнні дапамогі для Украіны ў 2025 годзе на 3 млрд еўра. Пра гэта міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербак заявіла перад пачаткам пасяджэння Савета ЕЗ па замежных справах у Бруселі.

Аналена Бербак. Фота: 1tv.ge

“Важна таксама, што ў дадатак да інвестыцый у бяспеку і інфраструктуру, прадугледжаных асноўным законам, мы нарэшце выдзяляем яшчэ € 3 млрд на падтрымку Украіны ў 2025 годзе. Гэта азначае, што Германія працягне прадастаўляць Украіне € 7 млрд, як і ў мінулым годзе”, – сказала яна.

Яна адзначыла, што ў аўторак, 18 сакавіка, у канстытуцыю Германіі будзе ўнесена папраўка, якая дасць магчымасць істотна павялічыць доўг для фінансавання абароны і “забяспечыць вялікую падтрымку Украіне”.

“Гэта магутны сігнал пра тое, што Германія сур’ёзна ставіцца да ўласнай бяспекі, бяспекі Украіны і бяспекі Еўропы… Наш уклад у еўрапейскі свет, які мы апублікуем у гістарычным рашэнні заўтра ў нямецкім Бундэстагу – гэта тое, чаго ніколі раней не рабілі ў такім маштабе”, – падкрэсліла Бербок.

Нагадаем, яшчэ да парламенцкіх выбараў у Германіі абмяркоўвалі магчымасць выдзялення 3 мільярдаў еўра для Украіны. Аднак тады канцлер Олаф Шольц зняў гэтае пытанне з парадку дня.