BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Гэта можа стаць сапраўднай катастрофай для беларусаў”

Неспакой у беларусаў, якія вымушаны ратавацца ад узурпатара на чужыне, – Рэспубліка Польшча можа стаць не тым месцам, дзе беларускі грамадзянін мае магчымасці перажыць завірухі сістэмы ва ўласнай кріане. Прэм’ер Полшчы Дональд Туск заявіў, што адным з элемэнтаў новай міграцыйнай стратэгіі будзе часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак. Такая стратэгія, на думку Туска, можа пазбавіць Лукашэнку гандляваць людзьмі, якія апынуліся пад ягонай уладай.

Ірына Хамрэнка-Ушакова паспела да гэтых імаверных пературбацыяў атрымаць прытулак і дзеліцца сваімі меркаваннямі з гэтай нагоды.

Сапраўды, я таксама чула, што Польшча разглядае магчымасць прыпыніць дзейнасць права на прытулак. Гэта спрашна, канешне. Бо шмат хто з беларусаў залежыць ад гэтага. Мы чакалі 6 месяцаў само рашэнне. І два месяцы цягнуліся дадатковыя справы – як афармленне Жэнеўскага пашпарту, карты побыту і г.д. Дакументаў, насамрэч, я не магу сказаць, што трэба было шмат. Мы мелі пацверджанне ўсіх судоў, рэпрэсіяў, усіх нашых праблем, якія мы маем у Беларусі. Я вывезла ўсе гэтыя паперы з Беларусі, калі з’язджала, таму мы проста прыклалі гэта, запоўнілі анкету, здаліся польскім уладам, польскім памежнікам і чакалі.

РР: Паводле Паўла Латушкі, ёсць больш за 12 тысяч беларусаў, якія атрымалі ў Польшчы міжнародную абарону. Так што гэта значная колькасць. 80% усіх, якія атрымліваюць міжнародную абарону, – гэта беларусы. І калі гэты закон мае ўвайсці, то ён у вялікай ступені будзе кранаць беларусаў, якія ўцякаюць ад рэпрэсіяў з боку рэжымаў у Расеі і Беларусі.

Я лічу, што будзе проста катастрофа. Таму што апроч таго, што нам нідзе асабліва не рады на Радзіме, шмат у каго хутка скончыцца пашпарт. Легалізацыя больш-менш вырашала гэтае пытанне. І калі Польшча прыпыніць гэтае права на прытулак – гэта будзе проста катастрофа.

РР: Да таго ж яшчэ Беларусь зрабіла немагчымым атрымаць новы пашпарт за мяжой у пасольствах. Цяпер, калі заканчваецца дзеянне пашпарту, – трэба вяртацца ў Беларусь і там вырашаць гэтую праблему. Таму сітуацыя для беларусаў стварылася абсалютна неспрыяльнай.

Так, так і ёсць. Без дакументаў, без пашпарту – гэта будзе не на доўга. Гэта досыць хутка адкрыецца. Гэта пагражае дэпартацыяй. Калі мы толькі падаваліся, то я хвалявалася, ці дадуць там такі прыпынак. Я нават думала, што будзе, калі не. І ў мяне быў тэрміновы сцэнар, гэта гучыць як трызненне, але ў той момант я сапраўды гэта разглядала – ехаць у якую-небудзь не самую развітую горную краіну, куды-небудзь на Блізкі Усход, ці можа бліжэй – Арменія, Грузія, у які-небудзь горны аул, і заставацца там жыць нелегальна, не паказваючыся нідзе, таму што не было б тады шанцаў атрымаць пашпарт, атрымаць нейкія іншыя дакументы. На шчасце, у нашым выпадку ўсё скончылася добра.

РР: Самае галоўнае ў сучасным свеце, дзе ўсё ёсць у кампутары, – гэта дакументы. Калі няма твайго прозвішча ў базе, або не маеш дакументаў, тады цябе нібыта няма – да лекара не прымуць і г.д. Гэта вельмі абцяжарвае бытавыя справы.

Так. Я бы сказала, што жыццё ў пэўных рамках атрымліваецца проста немагчымым. Немагчыма запісацца да лекара, падключыць мабільную сувязь, то бок, ты нібыта ёсць, а нібыта цябе няма, бо ты не можаш карыстацца большасцю гэтых выгодаў, якія проста абавязковыя ў сучасным жыцці.

РР: І не можаш мець банкаўскай карты.

Так. Застаешся без банкаўскага абслугоўвання. Як заплаціць за транспарт, як заплаціць за камунальныя паслугі? Нічога немагчыма.

Праўда, яшчэ ёсьць у кіраўніцтве краіны тыя, якія пярэчаць прэм’еру. Прэзідэнт Анджэй Дуда раскрытыкаваў намер увядзення ўрадам Дональда Туска зменаў у міграцыйную палітыку і планаванае часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак. Паводле яго, гэта будзе значыць пазбаўленне палітычнага прытулку прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, ахвяраў рэжыму Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя