BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Гэта пытанне для разгляду”

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выказаў меркаванне, што Літва можа разгледзець магчымасць прызнання пашпартоў Новай Беларусі.

Наўседа падкрэсліў, што Літва гатова дазволіць выкарыстанне сімвала “Пагоня” народамі, якія змагаюцца за свабоду і не стаяць на каленях перад Пуціным. 

У той жа час ён адзначыў, што гэтае пытанне трэба будзе разгледзець з пункту гледжання юрыдычных і дыпламатычных наступстваў. Таксама Наўседа адзначыў, што гэта не толькі пытанне сімвалаў, але і агульнага гістарычнага спадчынства. Ён падкрэсліў, што Вільня — гэта гістарычная сталіца, адкуль пачыналася палітычная воля Літвы, і яе ўплыў распаўсюджваўся на тэрыторыі сучасных Беларусі і Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: P. Peleckio/BNS nuotr