Выбары ў Расеі пераўтварыліся ў адзіную легальную магчымасць пра нешта заявіць ці нейкім чынам выказаць сваю пазіцыю, у тым ліку на тэму вайны ва Украіне.

Але збольшага – гэта проста шоу, паколькі вядома, хто будзе абраны ў якасці прэзідэнта на чарговы тэрмін, – адзначыла прадстаўніца ініцыятывы дэмакратычных пратэстных расейцаў Demokrati-JA у Нямеччыне Наталля Іванова:
– Так, сапраўды выбары плануюць адбыцца. Гэта так званыя выбары, а ніякія не выбары, трэба так казаць. Гэта ўсё шоу, спектакль. Але яшчэ некалькі месяцаў таму было зусім незразумела, што з імі рабіць. Ужо даўно ёсць партыя байкатоўцаў, якія заклікаюць не ўдзельнічаць у гэтым спектаклі ці проста яго ігнараваць. І ёсць партыя, якая кажа, што трэба ісці, што гэта шанец.
Прэзідэнцкія выбары ў Расеі адбудуцца з 15 па 17 сакавіка бягучага года. Сярод ужо зарэгістраваных кандыдатаў – Уладзіслаў Даванкоў, Уладзімір Пуцін, Леанід Слуцкі і Мікалай Харытонаў. Альтэрнатыўны кандыдат ад “Грамадскай ініцыятывы” Барыс Надзеждзін падаў дакументы і знаходзіцца ў чаканні рэгістрацыі.
Беларускае Радыё Рацыя






