
Трэба прыходзіць на выбарчыя ўчасткі і паказваць, што ёсць нязгодныя з пераабраннем Аляксандра Лукашэнкі. Паколькі любы няўдзел і пасіўнасць у так званых прэзідэнцкіх выбарах забівае эмоцыі ў людзей, – сваімі думкамі падзяліўся чалец камісіі па адукацыі Каардынацыйнай рады, з фракцыі “Наша справа” Аляксандр Паршанкоў:
-Гэтая кампанія, на мой погляд, будзе адной самых ганебных у гісторыі Беларусі. Таму што, падаецца, усім ужо ўсё відавочна. Тым не менш, вельмі слушнае слова называць гэта “безвыбары” ці “выбары Лукашэнкі”. Таму што, напэўна, адзіны чалавек, якому гэтая кампанія патрэбная, – гэта Лукашэнка. Ніхто іншы ў гэтым больш не зацікаўлены.
Так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці 26 студзеня 2025 году. Кампанія пройдзе ў адсутнасці рэальнай канкурэнцыі з боку апазіцыйных кандыдатаў, а таксама пры наяўнасці звыш 1000 палітвязняў.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя.






