BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Гістарычная камісія будзе фармавацца без удзелу афіцыйнага Менска”

На Форуме Астрожскіх у Львове эксперты абмеркавалі стварэнне Беларуска-ўкраінскай грамадскай гістарычнай камісіі, якая павінна заняцца сумеснымі даследаваннямі і гуманітарнымі праектамі.

Супрацоўнік Інстытута украіністыкі імя І. Крыпякевіча НАН Украіны Павел Артымышын падкрэсліў, што ініцыятыва павінна застацца цалкам незалежнай ад Менску, каб забяспечыць аб’ектыўнасць працы і пазбегнуць ідэалагічнага ціску:

– Мы сышліся на тым, што на жаль, ва ўмовах сённяшняй Беларусі пасля 2020 года гэта немагчыма. Мы тут сабраліся, каб абмеркаваць ключавыя напрамкі працы.

Стварэнне камісіі можа быць завершана цягам года пры ўдзеле ўкраінскіх акадэмічных асяродкаў, у тым ліку платформы, звязанай з Украінскім Каталіцкім Універсітэтам у Львове.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя