BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стаў вядомы спіс абмену вязнямі паміж Расеяй і Захадам

Абмен зняволенымі паміж Расеяй і краінамі Захаду адбыўся ў Анкары, паведаміў турэцкі тэлеканал NTV. У ім узялі ўдзел 26 чалавек з турмаў ЗША, Польшчы, Славеніі, Нарвегіі, Расеі і Беларусі.

Скрыншот з відэа

«На жаль, у нас няма сведчанняў, што гэты абмен мог бы прывесці да вызвалення беларускіх палітвязняў. Відавочна, што гэта былі перамовы з Масквой, і Беларусь у іх не ўдзельнічала», — гаворыцца ў паведамленьні Офісу Ціханоўскай.

Расейскае выданне The Insider апублікавала поўны спіс асоб, якіх сёння перадаюць адзін аднаму Расія і заходнія краіны ў рамках маштабнага абмену зняволенымі.

Паводле звестак The Insider, Расія вызваліла:

  • Эвана Гершковіча,
  • Уладзіміра Кара-Мурзу,
  • Лілію Чанышаву,
  • Іллю Яшына,
  • Ксенію Фадзееву,
  • Андрэя Піваварава,
  • Пола Уілана,
  • Алсу Курмашаву,
  • Алега Арлова,
  • Сашу Скачыленку,
  • Дытэра Вароніна,
  • Кевіна Ліка,
  • Рыка Крыгера,
  • Патрыка Шэбеля,
  • Германа Мойжэса,
  • Вадзіма Астаніна.

У абмен на іх заходнія краіны пагадзіліся аддаць:

  • Вадзіма Красікава (з Германіі),
  • Арцёма Дульцава (са Славеніі),
  • Ганну Дульцаву (са Славеніі),
  • Міхаіла Мікушына (з Нарвегіі),
  • Паўла Рубцова (з Польшчы),
  • Рамана Селязнёва (з ЗША),
  • Уладзіслава Клюшына (з ЗША),
  • Вадзіма Канашчонка (з ЗША).