86 год таму, 1 верасня 1939 года, распачалася Другая Сусветная вайна. Што прынесла гэтая вайна беларусам, – распавядае гісторык Аляксей Мядзьведзь:
– Гэта сур’ёзная падзея, якая стала водараздзелам гісторыі – да і пасля. Таму што ўвосень 1939 года вырашаўся лёс беларусаў як па адзін бок мяжы, так і па другі бок. Дзве ідэалогіі змагаліся. І мы, як жыхары Беларусі, адчулі на сабе тыя негатыўныя наступствы, як з аднаго боку, так і з другога.

Па словах гісторыка, падзеі 1939 года цяжка назваць аб’яднаннем беларусаў:
– На момант восені 1939 года, канешне, не пра якое аб’яднанне, духоўнае і маральнае, сярод беларусаў гаварыць, мне здаецца, было немагчыма. Таму што прыйшла новая ўлада, яка прынесла з сабой усе «прэлесці» – калектывізацыю, раскулачванне, работу доблесных органаў унутраных спраў, дэпартацыю і г.д.
Для гісторыка верасень 1939-га — не толькі дата ў падручніках. Ён верыць, што тыя падзеі прайшліся па лёсе кожнага беларуса, нібы цяжкая хваля, і закранулі таксама яго ўласны род.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Аляксея Мядзьведзя






