BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гісторык Караль Наўроцкі стаў кандыдатам у прэзідэнты Польшчы ад ПіС

Караль Наўроцкі будзе кандыдатам ад партыі “Права і справядлівасць” на прэзідэнцкіх выбарах у наступным годзе.

“Пра гэтае рашэнне было афіцыйна абвешчана падчас з’езду з удзелам розных грамадскіх, навуковых і эканамічных колаў з усёй Польшчы, а таксама прадстаўнікоў партыі “Права і справядлівасць” на чале з кіраўніком партыі Яраславам Качыньскім”, – паведамляе RMF24.

Падчас з’езду прадстаўнік Грамадзянскага камітэта Анджэй Новак заявіў, што камітэт рэкамендуе Наўроцкага ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта. «Новак падкрэсліў, што грамадзянская традыцыя абавязвае нас «выступаць у імя свабоды і развіцця Рэспублікі Польшча, незалежна ад таго, што дыктуюць улады СМІ, і што дыктуюць палітыкі, якія прапагандуюцца ў дадзены момант сродкамі масавай інфармацыі, і сілы, якія за імі стаяць», – гаворыцца ў публікацыі.

Караль Наўроцкі з 2021 года ўзначальвае Інстытут нацыянальнай памяці. Ён прадстаўлены як “гісторык, грамадскі дзеяч, спецыяліст па кіраванні персаналам”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wszystkoconajwazniejsze.pl