BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гітанас Наўседа ўпэўнена перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Літве

Канчатковыя вынікі выбараў пакуль не падведзеныя, але з папярэдніх дадзеных відаць, што ў другім туры выбараў дзейны прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа перамагае сваю канкурэнтку прэм’ерку Інгрыду Шыманітэ з ашаламляльнай перавагай, піша партал Delfi.lt.

Паводле дадзеных з 1650 участкаў (а усяго іх 1895), за Наўседу прагаласавалі больш за 77% выбаршчыкаў, а за Шыманітэ — кал 21%.

Такім чынам, хоць канчатковыя лічбы будуць, відаць, крыху іншымі, сутнасна гэта нічога не зменіць, упэўненая перамога Наўседы відавочная. Інгрыда Шыманітэ ўжо павіншавала яго з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта. 5 гадоў таму, у 2019 годзе, Гітанас Наўседа ў другім туры набраў 65,68% галасоў выбаршчыкаў. Яго суперніцай была тая ж Шыманітэ.