BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гліннік склала паўнамоцтвы віцэ-спікеркі КР

Станіслава Гліннік абвясціла пра прынятае рашэнне скласці з сябе паўнамоцтвы віцэ-спікера Каардынацыйнай рады Беларусі.

Фота: Белсат

Як яна напісала ў “Фэйсбуку”: “Прычын шмат, але асноўная — гэта павелічэнне маёй нагрузкі ў офісе Святланы Ціханоўскай. Я ўдзячная кожнай і кожнаму ў Каардынацыйнай радзе за супрацу і давер. Для мяне гэта быў важны досвед. Працягну сваю працу дзеля Беларусі, спадзеючыся і надалей на падтрымку і ўзаемаразуменне”.

Раней Гліннік паведаміла выданню “Позірк”, што не будзе прэтэндаваць на пасаду спікера КР і яшчэ будзе думаць, ці заставацца ёй віцэ-спікерам гэтай структуры.