BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Голас праз турэмныя сцены: у Страсбургу ўручылі прэмію Сахарава Анджэю Пачобуту і Мзіі Амaглобелі

У Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу адбылася цырымонія ўручэння прэміі Сахарава за свабоду думкі 2025 года. Узнагароду атрымалі беларускі журналіст і палітвязень Анджэй Пачобут і грузінская журналістка Мзія Амaглобелі.

Падчас цырымоніі прэзідэнт Еўрапейскага парламента Роберта Мецола падкрэсліла, што голас тых, хто змагаецца за дэмакратыю і свабоду слова, гучыць мацней за турэмныя сцены, а Еўрапейскі звяз застаецца салідарным з палітычнымі зняволенымі і іх сем’ямі:

– Сёння мы вітаем двух найвыбітнейшых людзей са спісу ўзнагароджаных – журналіста Анджэя Пачобута з журналістку з Грузіі Мзію Амaглобелі. На сёння і Анджэй і Мзія не могуць удзельнічаць у гэтай цырымоніі, таму што абодва знаходзяцца ў палітычным зняволенні толькі за тое, што выконвалі сваю працу. І таму што яны выказваліся супраць беззаконня і несправядлівасці ў сваіх краінах.

Паколькі абодва лаўрэаты знаходзяцца ў зняволенні, на цырымоніі іх прадстаўлялі давераныя асобы. Анджэя Пачобута прадстаўляла яго дачка Яна Пачобут:

– Дзякуй ад усёй сям’і за гэты момант, прымаю ўзнагароду за бацьку, для мяне ён не проста актывіст, але для мяне і родны чалавек. Мы не бачылі і не чулі нічога ад яго ўжо пяць гадоў. Наша сям’я не адна ў гэтай сітуацыі, таксама не ведаем нічога пра Мікалая Статкевіча, як і ягоная сям’я.

Прэмія Сахарава, названа ў гонар савецкага фізіка і дысідэнта Андрэя Сахарава, з’яўляецца найвышэйшай узнагародай Еўрапейскага звяза ў галіне правоў чалавека і ўручаецца з 1988 года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота скрыншоты.