
Дзеля чаго адбываюцца такія змены, распавёў кіраўнік аргкамітэту па стварэнні Віталь Савюк:
-Каб мы маглі ўзаемадзейнічаць з нашымі партнёрамі з іншых еўрапейскіх партый. Мы прыйшлі да высновы, што як грамадскае аб’яднанне ці проста група актывістаў мы не можам уплываць на нейкія працэсы, не можам прадстаўляць інтарэсы беларусаў. І каб павялічыць эфетыўнасць нейкай дзейнасці мы прынялі рашэнне пра стварэнне партыі.
Падзея, прысвечаная стварэнню партыі, прайшла ў Беларускім Доме ў Варшаве. Да яе далучыліся актывісты і сябры руху.
Як распавёў Віталь Савюк, цягам месяцу плануецца апублікаваць статут і праграму партыі, правесці выбары кіраўніцтва, а таксама зладзіць шэраг сустрэч з палітычнымі прадстаўнікамі ў Польшчы і Літве.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя






