Кааліцыя кіроўных партый Эстоніі прыйшла да згоды аб пазбаўленні грамадзян Беларусі і Расеі, якія пастаянна пражываюць у краіне, права голасу на мясцовых выбарах.
Мяркуецца, што адпаведныя змены ўнясуць у Канстытуцыю.
Паводле кіраўніка канстытуцыйнай камісіі Хендрыка Тэраса, мэта законапраекту — пазбавіць права голасу «грамадзян краін-агрэсараў». «На дадзены момант абмеркаванне пакуль не завершанае, удакладняюцца фармулёўкі ў некаторых пытаннях. Узгоднены агульныя прынцыпы», — сказаў Тэрас.
Раней змены падтрымаў прэм’ер-міністр Эстоніі, лідар Партыі рэформаў Крыстэн Міхал.
У адпаведнасці з праектам паправак, выбарчае права на мясцовых выбарах захаваюць грамадзянам краін Еўразвязу і NATO.
Чарговыя муніцыпальныя выбары пройдуць у гэтай балтыйскай дзяржаве ў кастрычніку 2025 года.
Беларускае Радыё Рацыя