
Фота: flickr.com
Смерць палітыка Аляксея Навальнага стала надта вялікай ахвярай для таго, каб расейцы пачалі асэнсоўваць сябе як грамадства, якое хоча зменаў.
Але ўжо зараз бачна, што з кожным днём усё больш расчараваных расейцаў у цяперашнім рэжыме, – у гэтым перакананая лідарка актывісцкай групы ў Швецыі Malmö against the War Аляксандра Ронкіна:
– Мы і так усе ведаем, што ў расейскім грамадстве ўжо даўно няма той падтрымкі пуцінскага рэжыму пра які прынята казаць. Я думаю, што ў апошні час гэта стала яшчэ больш відавочна. Шмат хто адчувае сябе падманутым і няшчасным з-за смерці Навальнага. Многія людзі спрабуюць гэта хоць неяк паказаць, хаця б нават прынесці кветкі ў тое месца, дзе людзі вырашылі гэта рабіць.
Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны пайшоў з жыцця 16 лютага бягучага года. Ягонае цела ўжо перададзенае маці, але пакуль яшчэ не вызначаная дата і фармат пахавання.
Беларускае Радыё Рацыя