BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грузія: Еўрапейскі марш у Тбілісі

У грузінскіх гарадах Тбілісі і Кутаісі адбываецца Еўрапейскі марш, на які апазіцыя гэтай краіны плануе сабраць усе свае рэсурсы.

У Тбілісі марш рушыў з шасці кропак і накіроўваецца да Плошчы Свабоды.

Пра адметнасці гэтага мерапрыемства распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

-Арганізатары акцыі лічаць гэта генеральнай рэпетыцыяй мабілізацыі перад парламенцкімі выбарамі, якія адбудуцца ў краіне 26 кастрычніка. Падчас гэтага Марша будзе паказана падтрымка еўрапейскага шляху і еўрапейскага курсу Грузіі. У ім прымуць удзел прадстаўнікі больш чым 100 розных недзяржаўных арганізацый, прадстаўнікі розных партый, а таксама да акцыі далучацца прэзідэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі.  

Беларускае Радыё Рацыя