Грамадскія арганізацыі Грузіі і прадстаўнікі СМІ гэтай краіны падалі адмысловы пазоў у Еўрапейскі суд па правах чалавека.

Пра сутнасць гэтага пазову распавядае наш карэспандэнт:
– Па інфармацыі грузінскіх СМІ, прадстаўнікі Асацыяцыі маладых юрыстаў Грузіі паведамляюць, што ў паперах, якія пададзеныя ў суд, абазначаны праблемы, з якімі сродкі масавай інфармацыі і недзяржаўныя арганізацыі сутыкнуліся пасля прыняцця закона “Аб празрыстасці замежнага ўплыву”, які быў падпісаны 1 жніўня 2024 года. Заяўнікі кажуць, што гэтым законам было парушана шэсць артыкулаў еўрапейскай Канвенцыі па правах чалавека.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя






