BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грузія: ператрусы ў апазіцыі

З раніцы 24 кастрычніка 2024 году ў грузінскай сталіцы Тбілісі адбываюцца ператрусы ў прадстаўнікоў апазіцыйных партый і арганізацый.

За падзеямі сочыць наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

-Адбыліся два ператрусы ў прадстаўнікоў апазіцыйных партый і арганізацый. З самай раніцы ў аднаго з лідараў партыі “Федэралісты” праваахоўнікі забралі ноўтбукі і мабільныя тэлефоны. Адная з версій – гэта расследаванне, якое звязанае са справай амерыкаскай арганізацыі “Атлантычны Звяз”. Таксама паведамляецца, што ў адным з раёнаў Тбілісі ідзе ператрус у офісе адной з амерыканскіх карпарацый, якая нейкім чынам была звязаная з апазіцыяй Грузіі.

Беларускае Радыё Рацыя