BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грузія: праўладная партыя збірае сваіх прыхільнікаў

Цягам дня 23 кастрычніка ў розных рэгіёнах Грузіі будуць адбывацца мітынгі праўладнай партыі «Грузінская Мара».

Здымак ілюстрацыйны / Giorgi Abdaladze

Гэта будзе сама вялікая перадвыбарчая акцыя ў Грузіі. Парламенцкія выбары ў гэтай краіне адбудуцца 26 кастрычніка 2024 года. Да чаго рыхтуецца сталіца Грузіі – Тбілісі распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

  Грузінская сталіца перакрыта, таму што ў гэтым горадзе будзе адбывацца мітынг партыі “Грузінская мара”. Уладальнікам аўтамабіляў прапануюць абіраць шляхі аб’езду. І гэта абмежаванне будзе доўжыцца да поўначы. Мяркуецца, што на вуліцах грузінскай сталіцы збяруцца каля 200 тысяч прыхільнікаў праўладнай партыі Грузіі.

Беларускае Радыё Рацыя