BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Грузінскай мары” далі тыдзень на прызначэнне новых парламенцкіх выбараў

Прэзідэнт Саламе Зурабішвілі выступіла на мітынгу пратэсту ў Тбілісі і заявіла, што адмаўляецца пакідаць сваю пасаду. Яна запатрабавала ад партыі ўлады “Грузінская мара” прызначыць новыя выбары ў парламент.

«Прэзідэнт Грузіі Саламе Зурабішвілі дала тыдзень «Грузінскай мары» на прызначэнне новых выбараў», – паведаміла выданне Tbilisi life.

Падчас выступу прэзідэнта з невядомай прычыны на сцэне перастаў працаваць мікрафон. Тады Зурабішвілі звярнулася да прысутных праз мегафон, паведаміўшы, што «запіша позней зварот да народа».

Таксама паведамляецца, што вадамёты і іншыя паліцэйскія сілы не выкарыстоўваліся, магчыма, з-за таго, што на акцыі пратэсту сабралася вельмі шмат людзей, і прымяненне сілы ва ўмовах цісканіны магло прывесці да цяжкіх наступстваў.