Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Юрась Губарэвіч пракаментаваў крымінальную справу супраць “Кадравага рэзерву для Новай Беларусі”.
“Напады на “Кадравы рэзерв” доўжацца не першы дзень. Ствараюцца фэйкавыя акаўнты ў сацсетках. Працягваюцца DoS-атакі на наш сайт. Акрамя таго, нядаўна сайт на пэўны тэрмін раптам стаў дасяжны з Беларусі, хаця ўжо даволі даўно быў заблакаваны. Мяркуем, гэта робіцца, каб па IP-адрасах адсачыць яго наведвальнікаў, – і правесці іх па чарговай справе аб “экстрэмісцкім фармаванні”, – кажа Губарэвіч.
“Што тычыцца самога абвінавачвання, то яно проста фантастычна хлуслівае і ў чарговы раз даказвае цемрашальства так званага Следчага камітэта. «Кадраваму рэзерву» прыпісваецца нават арганізацыя ўзброенага ўварвання ў Беларусь, што абсалютна не адпавядае рэчаіснасці”, – заўважыў палітык.
Беларускае Радыё Рацыя