Праз чатыры гады пасля таго, як улетку 2020-га па Беларусі «пракаціліся масавыя пратэсты пасля абвяшчэння аспрэчваных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, маштабныя пераследы мірных пратэстоўцаў і крытыкаў працягваюць біць усе новыя рэкорды».

Пра гэта гаворыцца ў краінавым раздзеле «Сусветнага дакладу — 2025», падрыхтаванага праваабарончай арганізацыяй Human Rights Watch (HRW), які цытуе «Позірк». У дакуменце канстатуецца, што міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі, а таксама спецдакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі «адзначалі сталае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў 2024 годзе».
У сакавіку Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека заявіла пра наяўнасць «разумных падстаў меркаваць, што было здзейснена злачынства супраць чалавечнасці ў форме пераследу» грамадзян службовымі асобамі, адзначылі аўтары дакладу.






