Старшынём парламенцкай групы Сейма і Сената Польшчы “За свабодную Беларусь” абраны Гжэгаж Схетына.

Сёння адбылося пасяджэнне працоўнай групы Сейма і Сената Польшчы, на якое быў запрошаны намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Падчас першай часткі гэтага пасяджэння адбыліся выбары новага старшыні Парламенцкай групы «За свабодную Беларусь», якім стаў былы маршалак Сейма і міністр замежных спраў Польшчы, а цяпер старшыня камісіі па міжнародных справах Сената Польшчы Гжэгаж Схетына.