Ігар Кізім будзе назначаны спецыяльным прадстаўніком Украіны па Беларусі. Пра гэта Reform.by паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Фота амбасады Украіны ў Беларусі.
Кізім быў апошнім паслом Украіны ў Беларусі з лютага 2017 года па 22 чэрвеня 2023 года. Указам прэзідэнта Украіны ён быў вызвалены ад пасады пасля таго, як Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком акупацыйнай адміністрацыі Данецкай вобласці Дзянісам Пушыліным. Украіна расцаніла гэта як спробу яго легітымізацыі і адклікала пасла для кансультацый.






