
У Кіеве пачынаецца праца беларуска-ўкраінскай экспертнай платформы “ІІІ Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх”, які сабраў шэраг прадстаўнікоў экспертнай супольнасці вольнай Беларусі, Украіны, а таксама прадстаўнікоў украінскай улады. Удзел у форуме прыме і кіраўнік Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Плешко:
– Я выступаю на форуме, буду ўдзельнікам форуму, буду ў кулуарах, буду размаўляць. Маю выступ на панэльнай дыскусіі, якая прысвечана медыйнаму складніку, наратывам, якія цыркулююць і пашыраюцца на тэме беларускага пытання. Якія з іх карысныя, якія не карысныя, якія перспектыўныя, якія тэмы нам трэба падымаць.
Папярэдне прадстаўнікі Цэнтра беларускіх камунікацый сустрэліся з дарадцам Офісу Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам, як і з астатнімі ініцыятывамі, якія працуюць з беларускім пытаннем ва Украіне, для абмеркавання павесткі.
Беларускае Радыё Рацыя