Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі і Народныя амбасады працягваюць падрыхтоўку да ІІІ Канферэнцыі беларусаў свету, якая пройдзе 23-24 сакавіка ў Празе.

Арганізацыйная каманда, да якой далучыўся прадстаўнік Каардынацыйнай Рады, ужо сфарміравала праграму і хутка аб’явіць імёны спікераў.
Падчас канферэнцыі будуць разглядаць і вырашаць актуальныя пытанні і праблемы беларускай супольнасці. Сярод тэм – стратэгічнае бачанне беларускай дэмакратычнай супольнасці, роля беларусаў замежжа ў тым ліку ў беларуска-украінскіх дачыненнях, узмацненне патэнцыялу беларусаў замежжа.
На Канферэнцыі мае прысутнічаць амбасадар Украіны па асаблівых даручэннях у Беларусі Ігар Кізім.






